Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:59 ]  Курдцкая партыя працоўных абвесьціла пра аднаўленьне ўзброеных акцыяў


АНКАРА. Учора галоўная ўзброеная групоўка турэцкіх курдаў – Курдцкая партыя працоўных– заявіла пра аднабаковае скасаваньне абвешчанага чатыры гады таму спыненьня вагню. Прадстаўнікі Курдцкай партыі працоўных патлумачылі гэтае рашэньне тым, што Анкара распачала актыўныя акцыі супраць сэпаратыстаў. Згодна з заявамі партыі, спыненьне вагню можа аднавіцца толькі як двухбаковы працэс. У 1999 годзе групоўка ў аднабаковым парадку ўзяла на сябе абавязацельства спыніць узброеныя акцыі пасьля арышту лідара партыі Абдулаха Аджалана.
XS
SM
MD
LG