Кабул. На поўдні Афганістану за мінулыя суткі найменей 11 афганцаў загінулі ў сутычках з талібамі. Паводле рэгіянальнай выведнай службы, у правінцыях Забуль і Ўрузган загінулі 7 паліцыянтаў, два жаўнеры ўрадавых войскаў і два прыватных ахоўнікі. Раней афганскія ўлады абверглі інфармацыю, што з талібамі вядуцца перамовы. Сілы міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі ад суботы вядуць у правінцыі Забуль буйную апэрацыю супраць талібаў. У Кабуле ў выніку сумеснага рэйду паліцыі і міжнародных міратворчых сілаў, арыштаваныя некалькі чалавек, падазраваных у тэрарызме.