Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:52 ]  Лівія дасягнула дамовы з Францыяй у пытаньні выплаты кампэнсацыі ахвярам выбуху самалёта

ТРЫПАЛІ. Лідар Лівіі Муамар Кадафі заявіў пра дасягненьне дамовы што да падвышэньня кампэнсацыі сем’ям 170 чалавек, якія сталі ахвярамі выбуху самалёта францускай авіякампаніі ў 1989 годзе. Кадафі ў сваёй учорашняй тэлевізыйнай прамове адзначыў, што Лівія пачынае новы этап сваіх дачыненьняў з Захадам. Раней Лівія ніколі не прызнавала сваю адказнасьць за выбух самалёта францускай авіякампаніі над ракой Нігер, але згадзілася выплаціць 34 мільёны даляраў кампэнсацыі пасьля таго, як Францыя даказала, што агенты Трыпалі нясуць адказнасьць за выбух.
XS
SM
MD
LG