Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:22 ]  Два амэрыканскія вайскоўцы ў Афганістане сканалі ад ранаў

(КАБУЛ) Два амэрыканскія вайскоўцы сканалі ад ранаў, атрыманых падчас бою ў Афганістане блізу мяжы з Пакістанам. У паведамленьні Галоўнага камандаваньня ЗША гаворыцца, што яшчэ адзін амэрыканец таксама быў паранены падчас нападу ваяўнікоў. Паводле камандаваньня, чатыры афганскія ваяўнікі былі забітыя на Паўднёвым Захадзе Афганістану ў правінцыі Пактыка. Войскі кааліцыі пад камандаваньнем ЗША праводзяць шырокамаштабуню апэрацыю ў правінцыях Пактыка і Забуль супраць ваяўнікоў Талібану і Аль-Кайды
XS
SM
MD
LG