Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:53 ]  Дзясяткі тысяч іракцаў узялі ўдзел у пахаваньні лідэра шыітаў


(БАГДАД) Дзясяткі тысяч чалавек ўзялі сёньня ўдзел у пахаваньні духоўнага лідэра шыітаў аяталы Махамэда Бакіра аль-Хакіма, які загінуў у пятніцу ў выніку тэракту ля мячэту у ірацкім горадзе Эль Нэджэф. Усяго ад выбуху загінулі 95 чалавек і каля 140 былі параненыя. Пахавальняа працэсія прайшла сёньня вакол мячэту ў Багдадзе, куды напярэдадні ўвечары была дастаўленая труна з парэшткамі сьвятара. Затым труну даставяць у горад Карбалу, а потым у Эль Нэджэф
XS
SM
MD
LG