Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:48 ]  Пошукі маракоў з расейскай атамнай субмарыны прыпыненыя

(МАСКВА) Пошукі сяброў экіпажу загіблай расейскай субмарыны К- 159 былі сёньня прыпынены паводле загаду міністра абароны Расеі Сяргея Іванова. Раней міністар заявіў, што асноўнай прычынай гібелі атамнай субмарыны ў Баранцавым моры стала парушэньне правілаў тэхнікі бясьпекі. Паводле словаў Іванова, мелі мейсца праявы халатнасьці і легкадумнасьці. Субмарына патанула ў начы на суботу пры буксыраваньні судна на ўтылізацыю ў порт Палярны. З 10 сяброў экіпажу ўдалося ўратаваць аднаго. Былі знойдзеныя таксама целы двух загіблых. Міністар абароны заявіў, што субмарына ў будучым будзе ўзьнятая на паверхню з глыбіні 170 мэтраў. Паводле словаў Іванова, радыяцыя ў раёне аварыі ў норме. На паўночным флёце і ў Мурманскай вобласьці абвешчаная жалоба
XS
SM
MD
LG