Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:43 ]  У Афганістане забітыя чацьвёра талібаў


(КАБУЛ) Паводле вайсковага камандаваньня ЗША, чатыры афганскія ваяўнікі былі забітыя на Паўднёвым Захадзе Афганістану. Чатыры ваяўнікі Талібану былі забітыя ў правінцыі Пактыка. Падчас баявой апэрацыі таксама былі параненыя тры амэрыканскія жаўнеры. Войскі кааліцыі пад камандаваньнем ЗША праводзяць шырокамаштабуню апэрацыю ў правінцыях Пактыка і Забуль супраць ваяўнікоў Талібану і Аль-Кайды. Кіраўніцтва Афганістану паведамляе, што мінулае начы падчас апэрацыі былі ўзятыя ў палон прынамсі 13 ваяўнікоў Талібану
XS
SM
MD
LG