(СЭВУЛ) Паўдзённая Карэя сёньня папярэдзіла Паўночную Карэю аб наступствах у выпадку ажыцьцяўленьня КНДР сваіх пагрозаў аднавіць ядзерную праграму. Міністар замежных справаў паўднёвай Карэі Ю Ён Хван сказаў, выступаючы па тэлебачаньні, што Паўночная Карэя рызыкуе апынуцца ў яшчэ большай міжнароднай ізаляцыі, каля яна будзе ствараць ядзерны арэснал. Гэтая заява прагучала пасьля таго, як міністар замежных справаў КНДР назваў бескарыснымі нядаўнія шасьцібаковыя перамовы ў Пекіне ў пытаньні ядзернай праграмы Пхэн’яну. Ён дадаў, што гэтыя перамовы толькі пацьвердзілі неабходнасьць стварэньня ядзернай зброі. Хаця ўдзельнікі перамоваў у Пекіне – Паўдзённая і Паўночная Карэі, ЗША, Кітай, Расея і Японія – дамовіліся працягваць перамовы, яны не дамовіліся адносна даты іх аднаўленьня