Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:38 ]  У Бамбэі ўзмоцненае патруляваньне вуліцаў


(БАМБЭЙ) Больш за 40 тысяч паліцыянтаў патрулююць вуліцы аднаго з найбуйных гарадоў Індыі – Бамбэю, дзе індуісты сёньня сьвяткуюць дзень народзінаў бога Ганэшы. У сьвяткаваньнях бяруць удзел мільёны вернікаў. Узмоцненыя меры бясьпекі прынятыя ў сувязі зь нядаўнімі выбухамі, у выніку якіх у Бамбэі загінулі 52 чалавека і больш за 150 былі параненыя. Учора ў сталіцы Індыі Дэлі паліцыя забіла двух іслямскіх ваяўнікоў. Абодва падазраваліся ў датычнасьці да нападу на індыйскі парлямэнт ў сьнежні 2001 году
XS
SM
MD
LG