Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:36 ]  Пуцін ня супраць разьмяшчэньня ў Іраку міжнароднага кантынгенту


(МАДАЛЕНА, Сардынія) Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін заявіў, што Расея ня супраць разьмяшчэньня ў Іраку міжнароднага кантынгенту пад камандаваньнем ЗША. Аднак, ён дадаў, што для гэтага патрэбны мандат Арганізацыі Аб’еднаных нацыяў. Пуцін заявіўз аб гэтым падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэмьер-міністрам Італіі Сільвіё Бэрлюсконі на высьпе Сардынія, куды прэзыдэнт Расеі прыехаў зь візытам. Пуцін зазначыў, што Масква гатовая падтрымаць новую рэзалюцыю ААН адносна Іраку ў выпадку, калі ААН будзе прадастаўленая большая роля ў пасьляваеннай адбудове краіны
XS
SM
MD
LG