Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:54 ]  Перамовы Салана наконт іранскай ядзернай праграмы


ТЭГЭРАН. Каардынатар зьнешняй палітыкі Эўрапейскага Зьвязу Хавіер Саляна настойліва заклікае Іран падпісаць пагадненьне, якое дазваляе інспэкцыі яго ядзерных аб’ектаў без папярэджаньня. Саляна меў сёньня перамовы ў Тэгэране зь міністрам замежных справаў Ірану Камалем Харазі і прэзыдэнтам краіны Махамадам Хатамі. Хатамі заявіў, што Іран імкнецца залагодзіць трывогу ўсясьветнай супольнасьці наконт іранскай ядзернай праграмы. Аднак іранскі лідэр падкрэсьліў, што яго краіна мае законае права на выкарыстаньне ядзернай энэргіі ў мірных мэтах.
XS
SM
MD
LG