Баку Сёньня азэрбайджанская паліцыя разагнала ў сталіцы несанкцыяваны мітынг апазыцыі, у якім удзельнічала каля 500 чалавек. Затрыманыя каля 30 актывістаў дэмакратычнай партыі Азэрбайджану. Пры разгоне мітынгу некалькі дэманстрантаў былі параненыя. Маніфэстанты патрабавалі адстаўкі з пасады прэмьер-міністра Ільхама Аліева –сына прэзыдэнта Гэйдара Аліева. Яны таксама патрабавалі дазволіць удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах лідэру дэмакратычнай партыі Расулу Гуліеву, які зараз знаходзіцца ў выгнаньні.