Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:13 ]  У Іраку адбыліся маніфэстацыі пратэсту


НАДЖАФ. ІРАК. Тысячы жыхароў Іраку узялі ўдзел сёньня ў маніфэстацыях пратэсту на сьмерць духоўнага лідэра шыітаў. Вярхоўны аятала Махамэд Бакір аль-Хакім быў забіты ўчора разам з найменей яшчэ васьмюдзесяцьцю іншымі ў выніку выбуху магутнай бомбы ля мэчэці ў сьвятым для мусульманаў горадзе Наджафе. Болей як 140 чалавек былі параненыя. Каля 2 тысячаў шыітаў прайшлі маршам у Багдадзе, яны скандавалі лёзунгі як супраць амэрыканскай акупацыі краіны, гэтак і супраць зрынутай бааісцкай партыі Садама Хусэйна. Шматтысячныя маніфэстацыі адбыліся таксама ў Басры і горадзе Наджафе, дзе адбыўся ўчора тэрарыстычны акт. Там шыіты кляліся адпомсьціць за пагібель аяталы. Сёньня адбыліся паніхіды па загіблых. Пляменік Хакіма паведаміў, што аятала будзе пахаваны ў аўторак. Паведамляецца таксама, што адбыліся арышты найменей трох падазраваных тэрарыстаў. Паводле прадстаўніка ірацкай паліцыі, яны зьвязаныя з тэрарыстычнай сеткай “Аль-Кайда”.
XS
SM
MD
LG