МАСКВА. Шанцаў уратаваць маракоў з атамнай падводнай лодкі, што затанула мінулай начы ў Баранцавым моры, амаль няма, – заявіў афіцыйны прадстаўнік расейскага флёту. З 10 сябраў экіпажу, якія знаходзіліся на борце субмарыны, змаглі ўратаваць аднаго. Ужо знойдзеныя целы двох загіблых. Сьпісаная падводная лодка затанула, калі яе транспартыравалі да месца ўтылізацыі ў порце Палярны. Інцыдэнт з падводнай лодкай будзе дасканала расьследаваны, -- заявіў сёньня расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, які знаходзіцца зь візытам у Італіі. Нарвэская экалягічная арганізацыя выказала занепакоенасьць магчымасьцю радыяцыйнага заражэньня ў Баранцавым моры. Камандаваньне расейскага флёту цьвердзіць, што небясьпекі няма.