ЖЭНЭВА. Усясьветная гандлёвая арганізацыя прыняла сёньня надзвычай важнае рашэньне, якое дазволіць бедным краінам болей пасьпяхова змагацца з эпідэміямі сьмяротна небясьпечных хваробаў – такіх, як СНІД, сухоты і малярыя. Цяпер гэтыя краіны атрымаюць права купляць па болей таннай цане лекі і патэнты на іх вытворчасць. Эпідэмія СНІДУ – найвялікшая праблема ў краінах Афрыкі, дзе на яго хварэюць 30 мільёнаў чалавек з 42-х мільёнаў па ўсім сьвеце.