Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:45 ]  Адкрыўся міжнародны форум у праблеме пітной вады


ДУШАНБЭ. Прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмонаў сёньня заклікаў да міжнароднай дапамогі разьвязаць праблему пітной вады ў Сярэдняй Азіі. З такім заклікам ён зьвярнуўся да ўдзельнікаў міжнароднага форуму ў праблемах прэснай вады, што адкрыўся сёньня ў Душанбэ. У форуме, фундатарам якога выступае ААН, бяруць удзел прадстаўнікі болей як 30 краінаў і 50 няўрадавых арганізацыяў. Паводле дадзеных ААН, востры недахоп пітной вады адчуваюць болей як мільярд жыхароў плянэты, а з-за хваробаў, выкліканых ужываньнем няякаснай вады, штогод паміраюць два мільёны дзяцей.
XS
SM
MD
LG