РЫМ. На італійскай выспе Сардзінія сёньня пачаліся троздзёныя перамовы паміж прэмьер-міністрам Італіі Сільвіа Бэрлусконі і прэзыдэнтам Расеі Пуціным. Пасьля сёньняшніх перамоваў Бэрлусконі выказаў упэўненасьць, што Расея з цягам часу уступіць у Эўразьвяз. Італія зараз старшынюе ў Эўразьвязе.
Два лідэры выказаліся таксама за прыняцьцё рэзалюцыі ААН , якая б дазволіла пашырыць міжнародную прысутнасьць у Іраку.
Бэрлусконі таксама вітаў прапанову Пуціна аб усталяваньні бязвізавага рэжыму паміж Расеяй і Эўразьвязам, аднак кіраўнік італійскага ураду падкрэсьліў, што гэта нельга зрабіць хутка.