ЛЁНДАН У блізкім часе сыходзіць у адстаўку Алан Кэмбэл – кіраўнік прэсавай прэмьер-міністра Тоні Блэра. Кэмбэл быў адным з галоўных фігурантаў скандалу выкол рэпартажаў Бі-Бі-Сі наконт перабольшаньня ўрадам пагрозы, якая зыходзіла ад Іраку Садама Хусэйна. Тыдзень таму Кэмпбэл даваў паказаньні ў камісыі па дасьледваньні абставінаў гібэлі экспэрта міністэрства абароны Дэвіда Кэльлі, які паводле афіцыйнай вэрсыі скончыў жыцьцё самагубствам.
Кіраўнік прэсавай службы Тоні Блэра абвяргае сваю адказнасьць за неадэктытную інтэрпрэтацыю ўрадавага дасье пра ірацкую зброю масавага зьнішчэньня.