Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:34 ]  У Іраку забіты вярхоўны аятала Аль-Хакім

БАГДАД. У Іраку сёньня забіты шырока вядомы палітык мусульманаў-шыітаў, лідэр партыі Вышэйшай Рады Ісьлямскай Рэвалюцыі, вярхоўны аятала Махамэд Бакір аль-Хакім. Магутная бомба выбухнула каля мячэці сьвятога для шыітаў гораду Эн-Наджаф на поўдні краіны. Выбуховае прыстасаваньне спрацавала адразу пасьля пятнічнай малітвы, калі мячэць была перапоўненая народам. Паводле папярэдніх дадзеных, акрамя аяталы, загінулі яшчэ каля 20 чалавек, сотні – параненыя. Першы замах на аль-Хакіма быў зроблены тыдзень таму. Сёньня ж у Іраку яшчэ адзін амэрыканскі жаўнер быў забіты і трое параненыя ў часе нападу на вайчковую аўтакалёну на поўнач ад Багдаду.
XS
SM
MD
LG