Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:33 ]  Завершыліся перамовы ў ядзернай праграме КНДР


ПЭКІН. У Пэкіне завершыліся шматбаковыя перамовы ў паўночнакарэйскай ядзернай праграме. Прадстаўнікі 6 краінаў – КНДР, Паўдзённай Карэі, ЗША, Кітаю, Расеі і Японіі – дамовіліся, што наступны раўнд адбудзецца праз два месяцы. Канкрэтная дата пакуль не называецца. Кіраўнік дэлегацыі Японіі Мітоі Ябунака паведаміў пра вынікі перамоваў: Удзельнікі перамоваў прыйшлі да адзінай думкі, што праблема дэмілітарызацыі Карэйскай паўвыспы і жаданьня КНДР забясьпечыць сваю бясьпеку павінна вырашацца шляхам дыскусіі, каь не абвастраць абстаноўку, -- заявіў кіраўнік японскай дэлегацыі Мітоі Ябунака. Аднак, Паўночная Карэя ўжо папярэдзіла, што перамовы могуць не адбыцца з-за несаступнай пазыцыі ЗША. ЗША патрабуюць ад КНДР тэрмінова згарнуць ядзерную праграму. Пхэньян лічыць, што спачатку ЗША павінны падпісаць пакт аб ненападзе і ўсталяваць зь ім дыпляматычныя стасункі.
XS
SM
MD
LG