РЫМ. Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Пуцін прыбыў сёньня на італьянскую выспу Сардынія з трохдзённым візытам як госьць італьянскага прэм’ер-міністра Сільвіа Бэрлюсконі. Пуцін і Бэрлюсконі абмяркуюць актуальныя пытаньні міжнароднай палітыкі і двухбаковых стасункаў. У прыватнасьці, будзе абмяркоўвацца парадак дня саміту “Расея – Эўразьвяз”, які адбудзецца ў лістападзе ў Рыме. Італія зараз старшынюе ў Эўразьвязе. Пуцін і Бэрлюсконі сустракаюцца сёлета пяты раз.