Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:29 ]  Індыя адмаўляецца ад сур'ёзных перамоваў з Пакістанам


СРЫНАГАР. ІНДЫЯ. Індыя ня будзе весьці сур’ёзных мірных перамоваў з Пакістанам, пакуль тэрарысты безпакарана працягваюць напады. З такой заявай выступіў сёньня прэм’ер-міністар Індыі Атал Біхары Ваджпаі. Заяве папярэднічалі нядаўнія тэракты ў Бамбеі. Ахвярамі якіх сталі болей як 50 чалавек, і выбух ў горадзе Срынагар на поўначы кашміру, дзе загінулі чатыры чалавекі. Індыя лічыць, што адказнасьць за тэракты нясуць ісьлямскія экстрэмісты, якія атрымліваюць падтрымку ад Пакістану.
XS
SM
MD
LG