ПАРЫЖ. Ахвярамі надзвычайнай сьпякоты ў Францыі сёлетнім летам сталі каля 11 з паловай тысячаў чалавек. Такія папярэднія афіцыйныя дадзеныя сёньня пашырыла міністэрства аховы здароўя Францыі. Пераважная бальшыня ахвяраў – старыя і самотныя людзі. Статыстыка палягае на дадзеных за першыя два тыдні жніўня, калі тэмпэратура ў Францыі, і асабліва ў Парыжы, была на ўзроўні 40 градусаў.