Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:27 ]  Гусінскага атэнскі суд вызваліў пад заклад

АТЭНЫ. Суд у Атэнах вызваліў пад грашовы заклад расейскага мэдыа-магната Ўладзімера Гусінскага, выдачы якога дамагаецца Расея. Прадстаўнік суду паведаміў, што сума закладу складае 108 тысячаў даляраў ЗША, а Гусінскаму забаронена пакідаць Грэцыю да канчатковага вырашэньня ягонага лёсу. Былы ўладальнік тэлекампаніі “НТВ” Уладзімер Гусінскі быў затрыманы на атэнскім лётнішчы 21 жніўня. У Расеі яго абвінавачваюць у буйных крадзяжах і махлярстве.
XS
SM
MD
LG