Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:24 ]  Завершыўся другі раўнд перамоваў у ядзернай праграме КНДР


ПЭКІН. У Пэкіне завершыўся другі раўнд шматбаковых перамоваў у паўночнакарэйскай ядзернай праграме. Удзельнікі перайшлі да неафіцыйных кансультацыяў. Кіраўнік амэрыканскай дэлегацыі Джэймс Кэлі сустрэўся ўчора ў кулюарах перамоваў зь кіраўніком дэлегацыі Паўночнай Карэі Кім Ён Ірам. Вашынгтон , аднак, катэгарычна выключыў магчымасьць афіцыйных двухбаковых сустрэч. ЗША працягвае патрабаваць, каб у перамовах бралі ўдзел усе зацікаўленыя асобы. На перамовах з удзелам 6 краінаў абмяркоўваюцца шляхі разьвязаньня крызысу, што паўстаў з-за рашэньня Паўночнай Карэі аднавіць ядзерную праграму.
XS
SM
MD
LG