Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:17 ]  Тоні Блэр адмаўляе, што даклад пра ірацкую зброю быў зьменены


ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявіў, што ня ведаў пра ўдзел дарадцы міністэрства абароны Дэвіда Кэлі ў падрыхтоўцы дакладу ў ірацкім пытаньні. Блэр заявіў сёньня пра гэта камісіі, якая расьследуе абставіны сьмерці доктара Кэлі. Даклад, пра які ідзе гаворка, утрымваў дадзеныя пра ірацкія арсэналы зброі масавага зьнішчэньня і стаў падставаю дзеля ўдзелу Вялікай Брытаніі ў вайне супраць Іраку. Блэр катэгарычна адмаўляў, што даклад быў зьменены на карысьць палітычным інтарэсам, падкрэсьліўшы, што ўсе зьмешчаныя ў ім дадзеныя былі атрыманыя ад выведных службаў.
XS
SM
MD
LG