Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:13 ]  Палестынскія экстрэмісты не прыслухаліся да закліку Арафата

ЕРУСАЛІМ. Палестынская паліцыя ў паласе Газа сёньня адкрыла агонь па баявіках групоўкі “Хамас”, якія абстралялі ракетамі памежны ізраільскі горад Ашкелон. Паліцыянты спрабавалі затрымаць баевікоў і пачалі страляць па аўтамабілю, на якім тыя ўцякалі ад перасьледу. Сёньня ж стала вядома, што “Хамас” і “Ісьлямскі джыгад” адрынулі заклік кіраўніка Палестынскай аўтаноміі Ясіра Арафата аднавіць замірэньне зь Ізраілем. Да закліку Арафата паставілася скептычна і кіраўніцтва Ізраілю, назваўшы яго прапагандысцкім жэстам.
XS
SM
MD
LG