Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:53 ]  ААН выступае за рэфармаваньне міністэрства абароны Афганістану


КАБУЛ. Вышэйшы пасланец ААН у Афганістане сёньня заявіў, што дзеля таго, каб аднавіць законнасьць у краіне, трэба раззброіць вайсковых начальнікаў і рэфармаваць Міністэрства абароны. Лахдар Брахімі падкрэсьліў, што міністэрства абароны павінна стаць агульнанацыянальнай установай, а не падкантрольнай нейкай этнічнай групе. У дадзены момант міністэрствам кіруюць этнічныя таджыкі. На думку Брахімі, фракцыйныя войскі павінны быць заахвочаныя дзеля раззбраеньня. Плян ААН раззброіць прыватныя войскі вайсковых начальнікаў, якія кантралююць большую частку краіны павінен быў распачацца 1 ліпеня, але ён быў адкладзены з прычыны затрымкі рэарганізацыі Міністэрства абароны.
XS
SM
MD
LG