БАГДАД. Цывільны адміністратар Іраку Пол Брэмэр заявіў, што адбудова гэтай краіны патрабуе шматмільярдных замежных інвэстыцыяў. У інтэрвію газэце Washington Post Брэмэр сказаў, што спадзяецца на аднаўленьне працы ірацкай нафтавай прамысловасьці на даваенным узроўні да кастрычніка 2004 году. Аднак, паводле ягоных словаў, нават грошаў ад продажу нафты будзе недастаткова, каб пакрыць кошты рэканструкцыі ў Іраку.
Адміністарцыя ЗША мае намер у хуткім часе зьвярнуцца да Кангрэсу з просьбай выдаткаваць на паваенную рэканструкцыю Іраку дадатковыя некалькі мільярдаў даляраў.
Між тым ўчора два амэрыканскія жаўнеры былі забітыя і яшчэ некалькі параненыя пасьля таго, ірацкія замахоўцы ўжылі выбуховыя прыстасаваньні. Войска ЗША працягвае вялікую акцыю супраць прыхільнікаў Садама Хусэйна. Цягам тыдня арыштаваныя сотні людзей.