БЯЛГРАД. Сэрбскі парлямэнт сёньня аднагалосна прыняў дэклярацыю, якая называе Косава неад’емнай часткай Сэрбіі. З адэклярацыю прагаласавалі і прадстаўнікі апазыцыі і ўрадавай дэмакратычнай кааліцыі. Косава знаходзіцца пад кіраваньнем Арганізацыі аб’яднаных нацыяў зь 1999 году. Тады пасьля рэпрэсіяў рэжыму Мілошавіча супраць альбанцаў, якія складаюць большасьць у Косаве, адбылася інтэрвэнцыі НАТО.
У сёньняшняй дэклярацыі сэрбскага парлямэнту падкрэсьліваецца, што Косава застаецца неад’емнай часткай Сэрбіі нягледзячы на часовую міжнародную адміністрацыю. Прэм’ер-міністар Косава напярэдадні прыняцця дэклярацыі заявіў, што яна толькі павялічыць напружанасьць.