Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:18 ]  ЗША не зьбіраюцца адступаць у Іраку


БАГДАД. У Іраку сёньня забітыя яшчэ два амэрыканскіх вайскоўцы. Паводле паведамленьня камандаваньня, адзін жаўнэр загінуў і яшчэ трое былі параненыя ў выніку выбуху бомбы, што была закладзеная на ўзбочыне дарогі ў горадзе Эль-Фалуджа. Яшчэ адзін амэрыканскі вайсковец быў забіты ў Багдадзе ў часе нападу на вайсковую калёну. У раёнах на поўнач ад ірацкай сталіцы другія суткі ідзе апэрацыя ў затрыманьні ўзброеных прыхільнікаў Садама Хусэйна. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў учора, што войскі не пакінуць Іраку і барацьба зь міжнародным тэрарызмам будзе працягвацца да пераможнага канца: “Адступіць перад пагрозай тэрору – гэта значыць выклікаць яшчэ болей частыя і нахабныя напады. Адступленьня ня будзе” – заявіў прэзыдэнт Злучэных Штатаў. На сёньняшні дзень колькасьць забітых у Іраку вайскоўцаў склала 142 чалавекі.
XS
SM
MD
LG