Кіеў Міністар замежных справаў Украіны Анатоль Злэнка заявіў, што Кіеў дамагаецца ад ўсясьветнай супольнасьці прызнаньня факту масавага голаду “галадамору”, ахвярамі якога на Украіне ў 1932-1933 гадох сталі ад 7 да 10 мільёнаў чалавек. Злэнка падкрэсьліў, што Украіна не патрабуе ад Расеі, як правапераемніка СССР прабачэньняў, каб не ўскладняць двухбаковыя адносіны. Амбасадар Расеі на Украіне Віктар Чарнамырдзін заявіў раней, што Расея, нягледзячы на правапераемства ад СССР, не абавязаная выбачацца за “галадамор”. Паводле гісторыкаў Сталін справакаваў голад на Украіне, каб прымусіць украінскіх сялянаў уступаць у калгасы.