Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:44 ]  Ізраільскія удары па актывістам экстрэмісцкіх груповак

ЕРУСАЛІМ Ізраільскі гэлікоптэр сёньня абстраляў ракетамі машыну ў палестынскім горадзе Джабалья у сэктары Газа. Загібіты адзін чалавек, ня меньш як 20 параненыя. Гелікоптэр выпусьціў ня меньш як тры ракеты, спрабуючы забіць актывіста руху “Хамас”, які знаходзіўся ў машыне. Сёньня ізраільскія вайскоўцы арыштавалі таксама двух сябраў групоўкі “Брыгады пакутнікаў Аль Акса”. Ізраіль пачаў паляваньне на лідэраў радыкальных палестынскіх груповак пасьля таго, як “Хамас” і “Ісламскі джыхад” узялі на сябе адказнасьць за нядаўні тэракт у Ерусаліме, у выніку якога загінула больш за 20 чалавек.
XS
SM
MD
LG