Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:08 ]  Прадстаўнік АБСЭ вымушаны скасаваць свой візыт у Беларусь


ВЕНА. Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды прэсы Фраймут Дувэ вымушаны скасаваць свой візыт у Беларусь, плянаваны на 1 і 2 верасьня, бо Міністэрства замежных справаў Беларусі адмовіла ў атрыманьні візы яму і ягонаму дарадцу. Дувэ, які напрыканцы году пакідае сваю пасаду, быў запрошаны наведаць Беларусь кіраўніком офісу АБСЭ ў Менску Эбэрхардам Хайкенам дзеля разьвітальнай сустрэчы з журналістамі і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў. Апошні раз Дувэ наведваў Менск у 1999 годзе ў якасьці прадстаўніка АБСЭ ў пытаньнях свабоды прэсы. Плянаваны ў 2001 годзе візыт Дувэ ў Беларусь не адбыўся, бо беларускія ўлады не далі ўязной візы ягонаму дарадцу.
XS
SM
MD
LG