КАБУЛ. На поўдні Афганістану ў правінцыі Забуль працягваецца антытэрарарыстычная апэрацыя. Амэрыканскія і афганскія ўрадавыя войскі шукаюць буйны атрад талібаў, які хаваецца ў гэтай правінцыі. За апошнія суткі ў баёх былі забітыя 14 баевікоў. Тым часам, афіцыйныя асобы з Афганістану, Пакістану і Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў сустракаюцца на гэтым тыдні дзеля абмеркаваньня праблемы вяртаньня афганскіх уцекачоў.