Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:36 ]  "Хамас" пагражае адпомсьціць Ізраілю


ЕРУСАЛІМ. Палестынскі лідэр Ясір Арафат прызначыў новага дарадцу ў пытаньнях бясьпекі. Ім стаў Джыбраіл Раджуб, былы кіраўнік службы бясьпекі Заходнага берагу Ярдану. Ён заявіў, што Нацыянальная Рада Бясьпекі мае каардынаваць стасункі з “чацьвёркай”, якая прапанавала плян “дарожная мапа” дзеля дасягненьня міру на Блізкім усходзе, -- ААН, Эўразьвязам, ЗША і Расеяй. Тым часам, групоўка “Хамас” пагражае адпомсьціць Ізраілю за пагібель чатырох сваіх актывістаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве “Хамас”, атрыманай сёньня агенцтвам Франс Прэс. Баевікі былі забітыя ўчора ў Паласе Газа ў выніку абстрэлу іхнага аўтамабілю зь ізраільскіх гэлікоптэраў. Камандуючы ўзброенымі сіламі Ізраілю Машэ Яаалон заявіў, што ліквідацыя экстрэмістаў будзе працягвацца, раз палестынскія ўлады самі на затрымваюць іх.
XS
SM
MD
LG