БАМБЕЙ. ІНДЫЯ. Паводле апошніх дадзеных індыйскай паліцыі, болей як 40 чалавек былі забітыя і каля 125 параненыя ў выніку двух бомбавых выбухаў у фінансавай сталіцы Індыі – Бамбеі. Бомбы зь інтэрвалам у паўгадзіны выбухнулі сёньня ўдзень у галоўным фінансавым квартале гораду і самым шматлюдным турыстычным раёне. Улады паведамілі, што выбуховыя прыстасаваньні былі схаваныя ў таксі. Вуліцы гораду патрулююць тысячы паліцыянтаў. Са шпіталёў увесь час паступаюць удакладненыя дадзеныя пра ахвяры.