Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:33 ]  У расейскім Краснадары выбухнулі тры бомбы


МАСКВА. У паўдзённым расейскім горадзе Краснадары ў выніку трох выбухаў бомбаў загінулі прынамсі тры чалавекі і 17 параненыя. Афіцыйна паведамляецца, што выбухі адбыліся амаль адначасна на прыпынках грамадзкага транспарту. Расейскія ўлады вядуць расьследаваньне. Тым часам, у суседняй з краснадарскім рэгіёнам Чэчэніі адбыўся чарговы напад на расейскую вайсковую аўтакалёну. Адзін вайсковец забіты, пяцёра – параненыя. Яшчэ два жаўнеры забітыя на кірмашы ў Грозным.
XS
SM
MD
LG