Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:32 ]  Аднавіўся працэс над Мілошавічам


ГААГА. У міжнародным трыбунале ў Гаазе пасьля летняга перапынку аднавіўся працэс у справе былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча. Сёньня на працэсе выступіў былы жаўнер Дражэн Эрдэмавіч, які браў удзел у масавым выразаньні мусульманаў у басьнійскай Срэбраніцы ў 1995 годзе. Эрдэмавіч быў асуджаны Трыбуналам да 5-гадовага зьняволеньня за гэтыя злачынствы і ўжо выйшаў на волю. Мілошавіч, працэс над якім ідзе ад лютага 20012 году, сярод іншага абвінавачваецца і ў генацыдзе мусульманаў у Срэбраніцы.
XS
SM
MD
LG