Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:31 ]  Аб'ём вытворчасьці опіўму ў Афганістане не зьмяншаецца


КАБУЛ. Афганскія ўлады абвесьцілі сёньня, што яны спыняюць выплату ўзнагароджаньняў фэрмэрам, якія адмаўляюцца ад вытворчасьці опіўму. Рашэньне было ўхваленае пасьля ўчорашняй сустрэчы лідэра Афганістану Хаміда Карзая і кіраўніка Ведамства ААН у кантролі за наркотыкамі і злачыннасьцю Антоніа Марыя Косты. Паводле прадстаўніка афганскага ўраду, практыка выплаты кампэнсацыяў фэрмэрам не прынесла вынікаў – аб’ём вытворчасьці опіўму застаўся ранейшым. Тым часам, болей як 600 амэрыканскіх вайскоўцаў пры падтрымцы афганскіх урадавых войскаў у паўдзённай правінцыі Пактыка працягваюць апэрацыю ў пошуку талібаў і іхных памагатых. Арыштаваныя каля 80 чалавек.
XS
SM
MD
LG