ЖЭНЭВА. Цела забітага ў Багдадзе былога пасланца ААН у Іраку Сэрджыа Віэйра дэ Мэла сёньня дастаўленае зь ягонай радзімы – бразільскага гораду Рыо-дэ-Жанэйра ў сталіцу Швайцарыі. У самалёце таксама знаходзілія ўдава загіблага Эньні, двое ягоных дзяцей, чыноўнікі ААН. Мяркуецца, што пахаваньне адбудзецца пазьней на гэтым тыдні ў Жэнэве. Дыплямат ААН, які таксама быў Вярхоўным камісарам ААН у правох чалавека, быў сярод тых прынамсі 23-х чалавек, якія сталі ахвярамі тэракту ў Багдадзе ў мінулы аўторак.