(МАСКВА) Галівудская акторка Анджэліна Джалі заявіла, што чэчэнскім ўцекачам павінна быць прадастаўленае бясьпечнае месца, што іх нельга пад прымусам вяртаць на радзіму. Акторка, якая прыбыла ў Расею зь місіяй добрай волі ААН, заявіла ў Маскве, што ААН будуць уважліва сачыць за сытуацыяй вакол чачэнскіх уцекачоў. Джалі, якая наведала лягер уцекачоў у Інгушэтыі, перад гэтым сустрэлася з намесьнікам міністра замежных справаў Расеі Фядотавым. Паводле яе словаў, міністар запэўніў яе, што ўцекачоў ня будуць прымушаць вярнуцца ў Чачню. Расейскія ўлады абвесьцілі аб закрыцьці з 1-га кастрычніка ўсіх лягераў чачэнскіх уцекачоў у Інгушэтыі і пераносе іх у Грозны