(ЕРУСАЛІМ) Ізраільцы й палестынцы адхілілі прапанову аднавіць дамоўленасьць аб спыненьні вагню. Палестынскае кіраўніцтва заяівла, што такое пагадненьне магчымае ў выпадку, калі Ізраіль вывядзе свае войскі з акупаваных гарадоў і адмовіцца ад практыкі забойства лідэраў асобных груповак . Палестынскія службы бясьпекі тым часам пачалі ліквідацыю падземных тунэляў у сэктары Газа. Прадстаўнік Ізраілю Аві Паўзнэр назваў гэтыя прапановы палестынцаў несур’ёзнымі. Адзін зь лідэраў іслямскай групоўкі Хамас Абдэльазыз аль Рантысі таксама абверг магчымасьць новых мірных дамоўленасьцяў пасьля таго, як у выніку ізраільскай атакі быў забіты іншы лілдэр Хамасу Ісмаіл Абу Шанаб