Вільня Прэмьер-міністры краінаў Балтыі ў сумеснай заяве заклікалі грамадзянаў Латвіі і Эстоніі падтрымаць далучэньне сваіх краінаў да Эўразьвязу, як гэта зрабіла Літва ў траўні сёлета. Рэфэрэндумы пра далучэньне да Эўразьвязу пройдуць у Латвіі і Эстоніі ў верасьні. “Сяброўства ў Эўразьвязе забясьпечыць стабільнае і бясмьпечнае разьвіцьцё нашых краінаў, мы больш ня будзе “шэрай зонай” паміж Усходам і Захадам” – гаворыцца ў заяве, падпісанай кіраўнікамі ўрадаў Літвы, Латвіі і Эстоніі.