Вашынгтон Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш асудзіў тэрастыстычныя атакі, што адбыліся на гэтым тыдні ў Ерусаліме і Багдадзе, і папярэдзіў, што Злучаныя Штаты застаюцца мэтаю тэрарыстаў ва ўсім сьвеце. Гаворачы пра персьпектывы стварэньня палестынскай дзяржавы, амэрыканскі лідэр заявіў, што яна ня можа быць пабудаваная на гвалце.