КІРКУК У гэтым паўночным горадзе Іраку адбыліся сутычкі паміж мясцовымі туркмэнамі і курдамі. Загінулі 5 туркмэнаў і 3 курды. Сутыкненьне было спыненае пасьля ўмяшальніцтва амэрыканскіх вайскоўцаў. Пры гэтым амэрыканскія салдаты забілі яшчэ двух туркмэнаў. Сутычка пачалася пасьля таго, як мясцовая турэцкая абшчына заявіла, што яе нядаўна адноўленая мячэць была разбураная курдамі.