БРАЗІЛІА. У Бразіліі 19 чалавек загінулі і 20 былі параненыя ў выніку выбуху ракеты. Выбух адбыўся на касмадроме ў паўночна-ўсходнім штаце Мараньян. 20-мэтровая ракета рыхтавалася да запуску ў межах касьмічнай праграмы Бразіліі. Прычыны выбуху высьвятляюцца. Дзьве папярэднія спробы Бразіліі запусьціць на арбіту ракеты таксама скончыліся няўдала.