Галівудзкая акторка Анджэліна Джалі наведала сёньня лягер чачэнскіх уцекачоў у Інгушэтыі на мяжы з Чачнёй. Перад гэтым 28-гадовая акторка сустрэлася ў Маскве з намесьнікам расейскага міністра замежных справаў Юрыем Фядотавым, зь якім абмяркоўвалася сытуацыя з уцекачамі на поўдні Расеі. Візыт добрай волі Анджэліны Джалі адбываецца ў момант, калі расейкія ўлады плянуцюь зачыніць шэраг лягераў для чачэнскіх ўцекачоў