Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:39 ]  У Газе адбылася шматтысячная дэманстрацыя палестынцаў


(ГАЗА) Дзясяткі тысячаў жыхароў Газы ўзялі сёньня ўдзел у пахаваньні аднаго зь лідэраў руху Хамас Ісмаіла абу Шанаба і двух ягоных целаахоўнікаў, забітых учора ў выніку ізраільскай ракетнай атакі. Удзельнікі пахаваньня пагражалі сьмерцю тым, хто супрацоўнічае зь Ізраілем і выкрыквалі лёзунгі супраць палестынскага ўраду. Паведамляецца, што сёньняшняя дэманстрацыя была самай масавай, пачынаючы зь верасьня 2000 году. Адразу пасьля ізраільскай атакі Хамас і яшчэ адна ўзброеная групоўка – Іслямскі джыхад заявілі аб разрыве дамоўленасьці аб спыненьні вагню зь Ізраілем
XS
SM
MD
LG