(ГАЗА) Тысячы жыхароў Газы выйшлі на вуліцы гораду, каб прыняць удзел у пахаваньні аднаго зь лідэраў руху Хамас і двух ягоных целаахоўнікаў, забітых учора ў выніку ізраільскай ракетнай атакі. Многія палестынцы выкрыквалі антыізраільскія лёзунгі і заклікалі адпомсьціць за сьмерць Ісмаіла Абу Шанаба. Чакаецца, што ў пахавальнай цырымоніі сёньня ўвечары возьмуць удзел дзясяткі тысяч чалавек. Адразу пасьля ізраільскай атакі Хамас і яшчэ адна ўзброеная групоўка – Іслямскі джыхад заявілі аб разрыве дамоўленасьці аб спыненьні вагню зь Ізраілем